Гэта старонка не была вычытаная
дажынкавую перад палацам панскім засьпявалі, а дзяўчаты, маладухі вяночкамі пацяшаліся, ні адсюль, ні адтуль, а зьявіўся Блазан той, абшарпаны, абадраны, худы-худзенькі, з кійком у руцэ, босы галалытнік.
Прывітаў мужыкоў, паглядзеў навакол, крутануў кійком, заплакаў, засьмяяўся ды спытаў:
— Чые вы?..
— Наш!.. адказалі жанкі.
— Ну, а ты хто такі будзеш, небарака? — спыталі мужчыны.
— Панскія! — адказалі мужыкі.
— А пан чый?
— Я Блазан, а завуць мяне Цімох. Захачу, усю зямлю скручу ў рог, захачу — па-над вамі палячу, сакаліны крыльлі думаю набыць, толькі ня ведаю, як тут быць…