Старонка:Залатыя арэхі (1930).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Задумаўся Блазан. Спахмурнеў. Шкада яму нашых мужыкоў стала. Глянуу наўкола-адно балота. „Што гэта параіць-бы?!“

Золата ёсьць у вашым балоце. Залатыя арэхі. Толькі адшукаеце гэта золата тады, калі ўсе чыста шукаць яго будзеце!..

Сказаў Блазан, разьвітаўся з мужыкамі і зьнік.

Ноч у ноч хадзілі мужыкі на балота — залатых арэшкаў шукаць. Прыдуць на балота — углядаюцца. Бачаць, блішчыць недзе ў глыбіні балота залаты арэшак. Блішчыць, бы золата. Пойдуць да яго — возьмуць у рукі, — ня золата, а трухляк… І пану сказаць баяцца, што, калі знойдуць!

Лета шукалі — не адшукалі, два шукалі — не адшукалі, тры