Старонка:Замоцін Багдановіч.pdf/19

Гэта старонка была вычытаная

ўваходзіла ў склад бібліотэкі А. Ю-ча. Гэта ўпамінаньне аб слоўніку Насовіча, як настольнай кнізе поэты, неабходна ўзяць пад увагу пры аналізе лексыкі М. Багдановіча: яго беларуская мова, якая стваралася больш тэорэтычна, як практычна, з аднаго боку, перасыпана русізмамі, а з другога―часта зьбіваецца менавіта на слоўнікавы матар'ял Магілеўшчыны, бо, як відаць, ён многа карыстаўся слоўнікам Насовіча. Максім Багдановіч сам вельмі гостра адчуваў тэорэтычнасьць свае беларускай лексыкі і фразыолёгіі і, гутарачы ў чэрвені 1911 г. з В. Ластоўскім, часта перапыняў сваю гутарку і чакаў ад сябра папраўкі: "Мову М. Багдановіч―гаворыць Ластоўскі ў сваіх успамінах―знаў яшчэ дрэнна і, гаворачы, зьбіваўся на маскоўшчыну, але чутка ўлаўліваў дысонансы, спыняўся і перапытваў: "як трэба сказаць гэта правільна", „прашу, папраўце мяне". У студэнцкія гады ён яшчэ больш строга сачыў за сваёю моваю і яшчэ больш прыкладаў стараньняў да таго, каб уладаць ёю практычна. Пры ўсякай магчымасьці ён стараўся гаварыць пабеларуску, калі знаходзіў для гэтага чалавека, які ўладаў беларускаю моваю. З Ф. Імшэнікам, які ў гады студэнцтва яго быў выкладчыкам у Яраслаўлі, ён таксама гаварыў пабеларуску. у „Успамінах" Імшэніка беларуская мова М. Багдановіча за студэнцкія яго гады характарызуецца наступным рысамі: "М. Б. ведаў яе (беларускую мову) ня зусім добра, ён прасіў мяне растлумачыць тыя ці іншыя выразы, прасіў папраўляць яго мову, якая блішчэла значным лікам русіцызмаў. Мова М. Б. была чудная; відно было, што ён вывучае яе тэорэтычна і іншае слова праізнасіў так, як яно пісалася. Калі француз пачуў-бы, напр., імя "l'aul", так, як яно пішацца, яму гэта-б было-б чудно і мала зразумела, так і я дзівіўся выразам М. Б. і цяпер успамінаю, што яму зусім не даваліся падвойныя літары "дз", дж". Слова "адраджэньне" вельмі чудно праізнасіў М. Б. Але ня гледзячы на гэта М. Б. ня траціў інтарэсу да беларускае мовы і прасіў мяне па некалькі разоў паўтараць трудныя для яго словы і выразы. Ён моцна ўслухіваўся ў самую гучнасьць слова, стараючыся спазнаць яго морфолёгію". Але разам з тым Ф. Імшэнік адзначае ў ім тое "вялікае замілаваньне да Беларусі і беларускай мовы", якое сам М. Б. тлумачыў яму атавізмам. Гэта цяга да роднай мовы і ў той самы час адчужанасьць ад непасрэднай крыніцы роднай мовы прымушалі яго ў студэнцкія гады з асаблівай энэргіяй далей вучыцца гаварыць і пісаць пабеларуску, працаваць над складаньнем граматыкі беларускай мовы (Ф. Імшэнік, „Успаміны"), над падборам матар'ялу для беларускага лемантара, над вывучэньнем беларускай гісторыі, этнографіі і літаратуры. У гэтыя-ж гады у Максіма Адамавіча сфармаваўся канчаткова погляд на беларускую культуру, як на гістарычную зьяву, якая мае свае асаблівыя адзнакі і свае задачы. Н. Г. Агурцоў кажа, што з сваіх гутарак на гэту тэму з М. Б. ён пераканаўся, што М. Б-чу ўласьціва была "некая органічна зложаная вера ў Беларусь, як нашэльніцу пэўнай культуры, якая адрозьніваецца ад культуры велікарускай". Іншы раз, абараняючы гэта сваё перакананьне, М. Б., па думцы тае-ж асобы, упадаў у некаторую "парадоксальнасьць": „ён даводзіў вельмі горача і пераконваюча, што так званая "Велікорусія" створана "ні чым іншым, як Беларусьсю". У гэтым вывадзе Н. Г. Агурцова з гутарак Максіма Аламавіча хаваецца або непаразуменьне, або, ва ўсякім разе, недакладнасьць. Максім Багдановіч, як відаць з яго друкаванай брашуры "Белорусское Возрождение" (Масква, 1916 г., стар. 5), сапраўды прызнаваў прыорытэт беларускай культуры над велікарускай у межах пэўнай гістарычнай эпохі, менавіта XVІ веку, але такога рашучага погляду на пахаджэньне велікарускай культуры з беларускай ён нідзе, як мне здаецца, у сваіх на-