Старонка:Замоцін Багдановіч.pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

ваўся на клясычных узорах расійскае літаратуры; але ўстанавіць яго нялёгка, бо ён выражаецца не у паасобных момантах (прыкл., ува ўплыве якога-небудзь аднаго пісьменьніка), а ў агульнай, органічнай сувязі яго літаратурнай манеры з мастацкімі формамі расійскае поэзіі. Больш за ўсё гэты ўплыў адчуваецца ў тэй групе вершаў y pacійскай мове, якія зьмешчаны ў V-м аддзеле; таму гэтыя вершы падлягаюць дэтальнаму вывучэньню пад кутом дадзенага пункту гледжаньня; часткаю гэтае можна сказаць і пра апавядальныя мініятуры М. Багдановіча, напісаныя мастацкаю прозай (аддз. VІІ). Што да Заходня-Эўропейскае літаратуры, дык тут сунімаюць на сябе ўвагу пераклады М. Багдановіча з Г. Гейнэ і П. Вэрлена. Відавочна, гэтыя два поэты зацікавілі яго больш за іншых як ідэёвым зьместам свае творчасьці, гэтак і формальна-мастацкім яе бокам. Магчымасьць іхняга ўплыву на М. Багдановіча павінна быць спраўджана шляхам дэтальнага дасьледаваньня; загадзя можна пры гэтым сказаць, што калі Г. Гейнэ крыху завойстрыў думы М. Багдановіча, надаўшы ім некаторую крытычную едкасьць і нечаканасьць парадоксу (гл. аддз. ІІ, цыкль "Вольныя думы)", дык Вэрлен зацікавіў яго сваім складаным і тонкім сьветаадчуваньнем,—праўда, атручаным вялікаю дозай пэсымізму, але ў той-жа час поўным глыбокага разуменьня хараства і трагізму жыцьця; апошнія два мотывы маюць месца і ў творчасьці М. Багдановіча.

Перад намі, гэткім чынам, шэраг крыніц творчасьці М. Багдановіча, што выплываюць, як вывад, з агляду асноўных момантаў яго біографіі. Гэтыя крыніцы, сваім парадкам, азначаюць тэматыку яго вершаў, яго мастацкае прозы і часткаю нават яго крытычных публіцыстычных і этнографічных артыкулаў. Да аналізу тэматыкі ў творчасьці М. Багдановіча нам цяпер і трэба зьвярнуцца.