Старонка:Заранкі (1924).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Адрадзілася прырода…
Засьпявалі ў небе птушкі.
І з душы ізноў паволі
Льюцца песьні-весялушкі.

Луг і поле каля вёскі
Аксамітам зелянее;
З траўкі ўжо зірнулі кветкі.
Лес зялёны ўсё цямнее.

Сёньня з сошкаю араты
На палеткі каля гаю
З песьняй выехаў вясёлай
І вясну-красу вітае.

Адрадзілася прырода…
Край мой родны адрадзіўся,
К жыцьцю новаму васкрос ён,
Цяжкіх сноў к вясьне пазбыўся.

Веру, родная краіна, —
Возьмеш верх над злой цямрою,
Твае ворагі ўсе згінуць,
Шчасьце блісьне над табою!

|}

ВЯСНОЙ.

Прысьвячаю Н. П.

Во і сонца і чароўнасьць,
Вось і песьні салаўя.
Схамянісь, мой сябар мілы,
І любі вясну, як я.

Во й пралескі ўжо зьявілісь,
Лес гамоне над ракой…
Зноў душа мая сьпявае, —
Песьні льюцца чарадой.