Старонка:Заранкі (1924).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Зноў вясна лье шчодра ў душу
І чароўнасьць і спакой…
Дык пакінь-жа, сябар мілы,
Хоць вясною смутак свой!..

|}

∗     ∗

Задымілась рака,
Ноч агорнула нас.
Параход наш бяжыць;
Едзем доўгі ўжо час.
Вось мы ўехалі ў лес, —
Мы ў сасновым бары.
Мы стаім удваіх
І чакаем зары…
Во і ночка прайшла,
І заранка зіхціць —
Па вярхушках лясоў,
Па палёх мігаціць.
Во і бераг ясьней,
Вунь і прыстань здалёк.
Там — за лугам — відаць
Наш радзімы куток.
Мы спаткалі з табой
Сонца бляск залаты,
Што маланкай ляціць
На лугі, на кусты.
Аксамітам прыбран,
Луг зялёны зіхціць:
Сонца блескам сваім
Рэчку скрозь залаціць.
У радзімы куток
Мы імкнёмся хутчэй…
Не магу адарваць
Ад цябе я вачэй.