Старонка:Заранкі (1924).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Пацалункі твае
Запаляюць мне кроў.
Як мне добра з табой,
Як мне шчасна ізноў!..

|}

ГЫМН ВЯСЬНЕ.

Прышла вясна магутная,
Прырода аджыла.
Устань, усё пакутнае, —
Вясна, вясна прышла!

Прышла вясна шумлівая,
Руччамі загула;
Шуміць рака бурлівая:
Вясна, вясна прышла!

Прышла вясна пявучая,
К нам птушак прывяла.
Нясецца песьнь жывучая:
Вясна, вясна прышла!

Прышла вясна цяністая,
Лясом лісты дала.
Унікла ўюга мглістая.
Вясна, вясна прышла!

Прышла вясна цудоўная
І краскі прынясла
Пахучыя чароўныя…
Вясна, вясна прышла!

Прышла вясна к нам ясная
І сонца нам дала.
Устань, усё няшчаснае:
Вясна, вясна прышла!