Старонка:Заранкі (1924).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Мы ўпіваемся шчасьцем, каханьнем сваім…
Паліліся гдзесь дзіўныя трэлі:
Салавейка шчабеча нам песьню сваю;
Мары дзіўныя к нам наляцелі.
Мы зьліліся ў адно ў гэту дзіўную ноч,
І адна ў нас душа, нам здавалась…
Во і золак зазьяў, — твае вочкі ясьней;
Ужо раньня сьвятло разьлівалась.
Зусім блізка ля нас стралой ўзьвіўся жаўрук, —
Яго песьня чароўнае сілы.
Ў гэту ночку маёву, так памятну нам,
Першы раз ты сказала мне «мілы!»

|}

НАДА МНОЮ ХМАРЫ…

Нада мною хмары
Чорны зьвісьлі зноў,
Сэрца зашчымела
І застыгла кроў.

Я ўжо чую сэрцам,
Што мяне з табой
Ворагі разлучаць
Хутка, сябар мой.

Не адходзь, дзяўчынка,
Будзь навек маей;
Дай любоў тваю мне —
Радасьць прошлых дней!

Час настане цяжкі, —
Скажаш мне: „ідзі!“
Як-жа-ж пуцявінай.
Аднаму мне йсьці?!

Сэрца зашчымела
І застыгла кроў:
Нада мною хмары
Чорны зьвісьлі зноў…