Старонка:Заранкі (1924).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Стала нудна арлу у няволі,
Разбурыў ён жалезную клетку —
Бо ён надта імкнуўся да сонца —
І пакінуў навек зьдзекаў, сьведку.

Размахнуў свае крыльлі ў прасторы,
Узьляцеў ён у вышу далёка,
Дзе ў чароўнай красе зьяла сонца,
І агледзіў прастор ясным вокам.

І задумаў ён моцную думу —
Склікнуць сябраў і з імі супольна
Збудаваць жыцьцё новае дзеткам,
Каб жылі яны шчасна і вольна…

|}

НА СПАТКАНЬНЕ СОНЦУ…

На спатканьне сонцу
Мы ідзём з табой.
Зелянеюць дрэвы
Увакол сьцяной…
Там за ціхай рэчкай,
Міленькай сваей
У кустох зялёных
Сьвіснуў салавей.
Мілая дзяўчына,
Пасядзім з табой:
Хай ўладае, сонца
Нашаю душой.
Мілая дзяўчына,
Песьню засьпявай!
Хай-жа усьміхнецца
Нам прасьветлы май:
Твая песьня гучна.
Дасьць уцеху мне.
Дык сьпявай-жа гымны
Сонцу і вясьне!