Старонка:Заручыны Паўлінкі.pdf/28

Гэта старонка была вычытаная

ПРАНЦІСЬ (пяе:).

Глупства, пане добрудзею, вось-цо-да!
Мне гарэлка лепш смакуе чымсь вада.
Як гарэліцы пацягнеш добры цмок,
Дык бяры пад паху бабу дый у скок.

АГАТА (пяе:).

Ах, тудэма-ты-сюдэма-пьяніца,
Табе толькі ў галаве гарэліца.
То кабылу, то ён шапку загубіў,
Бач, каб жонку ўласну зчасам не прапіў!

(Скачуць лявоніху)

Заслона.

Менск. 1921 г.