Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Навакол муры — простыя лініі…
Ўсё цішэйшы, цішэйшы крок…
Каля рэчкі… агнямі сінімі
Забаўляецца вечар — змрок…
Ў людзкім гомане змора чуецца,
І ўжо хутка атуліць ноч
Тых дзяўчат (што прайшлі па вуліцы)
З падмалёваннай сіньню воч…
Ў небе хмары ўюцца афішамі…
Б’ецца ў ветры ліхтар — матыль…
Я брыду сабе вулкамі сьціхшымі…
Падглядаю асеньні стыль…
Я сягоньня заўважыў:
Клёны загарэліся чырваньню сьвеч…
Круціць вецер лісьце шалёны
І кідае мне насустрэч…