Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

КАЗКА.

Зноў вачыма кудысь плывеш —
У гэты сіні, сіні вечар —
Неасьветленых вуліцаў верш
Шалясьціць ізноў новай сустрэчай…
Праз хвіліну — у змрокаў шоўк
Ноч вагні свае — іскры — разьмеча —
Праз хвіліну — да працы ізноў —
Дык расплёскай ты хмель свой, вечар…
Мне здалося — шамраць каласы
Ў гонях вулак вясковым напевам —
Аўтабусы — сена вазы —
Зацямнелі зусюль — справа — зьлева —
У задымцы постаць — даль —
Ў каласы месяц серп задзылінкаў
І вячорны вызваньвае псальм
Пацямнеўшы мурожнік — клінкер…
Зноў вачыма кудысь плывеш —
У гэты сіні, сіні вечар —
Неасьветленых вуліцаў верш
Шалясьціць ізноў новай сустрэчай.