Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

У пэрспэктывах вуліцаў — пусткі.
У небе — чорныя хмары.
Твары —
шэрыя хусткі —
Калышуцца ўсьцяж на тротуары.
І ціха імжыць вечар
бэнгальскімі агнямі ў тумане…
Гэй, Прахожы —
чалавеча!
Чаго ты гэткі сумны сяньня?
Муроў маўклівых масы
І соннасьць вячэрніх вуліц —
Пачакай —
ізноў з часам…
радасьць сонечная атуліць…