Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Праяўляе вечар вуліц клішы,
аплямленыя фіялетам рэклям —
Строфы сэрца красавік калыша —
Ой, сягоньня рыфмамі я п‘ян…
І ня хочацца мне пастарому
апяваць, як усе, вясну —
калі вершы квецьцем чаромхі
беласьнежныя электры гнуць…
Агні — полымі ў неба тоні
расьцьвітаюць лілеямі ўсьцяж —
Праплывае ў бэзе-нэоне
вечарэючы фотомонтаж.
Сяньня вуліцы йнакш замігцелі,
аплямленыя фіялетам рэклям —
Эх, цяпер у красавіковым хмелю
зацьвітае поэтычная зямля…