Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Вы далёка, вясёлыя вуліцы,
але ў сэрцы ня выкіпеў хмель…
Мае вочы няраз ужо жмурацца
і плывуць за туманную бель,..
У вушшу шалясьціць не калосьсе мне —
шум знаёмы гучыць, нібы сьпеў.
Можа сумныя погляды восені
я на полі дзе-небудзь сустрэў…
Ў гэты час вось, як месячык з зоркамі
сьцерагуць нявымоўную ціш —
за палямі, лясамі, узгоркамі
Ты, каханае места — гарыш…