Прынёс цягнік з вясковых даляў
Мяне у места зноў назад…
Яшчэ ў ваччу не перастала
Жаброўна плакаць стада хат.
Глытаю шум бясконцых вулак,
Пераглядаю кожны кут.
Я зноў раблюся нейкі чулы
І ў кожнай шыбе бачу цуд.
І так мне жаль вясковых стрэхаў —
Як доўга цягнецца там час — —
Каб мог, я б выслаў для пацехі
Ўсе аўтабусы на паказ.
|