Зацьвітай, родны край, зацьвітай!
Гінуць годзе ў завеі і сьцюжы!
Хай далінамі сонечны май
Ўспалымнее агнямі ружаў!
Ў тваіх песьнях — нядолі іржа —
Уздыхні-ж песьняй новай, вясёлай!
Раздавайся юнацкі наш щаг
Па дарогах радзімых сёлаў!
З моцнай верай у лепшыя дні
Беларускую даль ускалосім —
Ў электрычным скупаем агні
Твае постаці цёмныя вёсак.
І на шыбах заплесьнеўшых хат
Сядзе радасьць вясёлкай ірдзістай.
У паходны разходзьцеся тахт
Пераборы рукі цымбаліста!
Зацьвітай, родны край, зацьвітай,
Гінуць годзе ў завеі і сьцюжы!
Хай далінамі сонечны май
Ўспалымнее вагнямі ружаў!
|