Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

пусьціць успыхнуць на верх таго, што ў душы гарэла; а затым, думаю, можэ мала па малу удасцца як небудзь згладзіць сваю абмылку: абжывёмся, прывыкнем адзін к аднаму, і ладна будзе. Але не! Дабрадзей наш жаданы пачаў блізка ўжо с першых дзён на нас пагруківаць: то тое не ладна, то гэта не так; нават і сказаць не патрапіш, а ня толькі што зрабіць, асабліва па пьянаму (а пьяны ён бывае чуць ня кожны дзень, бо пярэчыць баішся, — набярэшся такой бяды, што посьле і не падбярэш); мы ўжо ўсё ладзім, ды падладжываем, а можэ-ж ён апамятаецца, схіліцца па згодзі на нашу лагоду. Але ён ані ў той бок. І сягоньня, калі я неяк не ўтрымалася (— покнуло цярпеньне!) і нешта рэзанула яму наўпроці, вось ён калі стукнуў, калі грукнуў, ды ка мне! Чуць здолела шмыгнуць за дзьверы, а то, чаго, добраго, змясіў бы з гразёй! І так калісь-то чапіў, але мала. Выскачыўшы ў