Гэта старонка не была вычытаная
нуднай вуліцы яго я прайшоўся… Сьпіць сяло. Сьпяць тые мужыкі-небаракі, што заўтра з усходам сонца, ізноў возьмуцца за саху, барану, каб карміць імі увесь сьвет, ізноў пацягнуцца нудные, цяжкіе дні…
Бедны люд… Сьпі пакуль-што моцным і добрым сном, але вер, што і ты не забыты у Бога, што і ты зажывеш чэлавечым і пекным жыцьцём… Абач! Вось уздыймаецца на небі то адна, то другая зорка; сьвецяць яны ясна і праўдзіва: да іх прыбаўляецца ешчэ і ешчэ і наступіць гадзіна, калі асьвечэны будзеш ты, мой бедны беларускі народ! Узыйдзе сонцэ праўды і над тваей зямелькай, асьвеціць твае куткі, сагрэе тваё ахаладзелае цела і уліе новае жыцьцё ў панурую душу.
Хвэлька з Івенца.