Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

ЗІМНІК

(пейзаж)

Па зімніку проста
Ідзеш да ракі.
Сівеюць усюды
Карчы і сукі.

Завалены снегам
Абшары балот.
На белых разлогах
Лаза, нібы дрот.

Альшэўнік без лісцяў
Задумны такі;
Галіны, як жылы,
Плятуцца ў кручкі.

Блішчыць палітура
Па гладзі зямлі.
І гурбы-мядзведзі
Шыр-даль абляглі.

Замёрзла зыбуха,
Застыгла дрыгва.
Прытоптаны к нізу
Чарот і трава.