Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

І звон нейкі звоніць,
Гудзіць нейкі гул;
На снежным прытуле
Брыдзе непрытул.

Штось мелецца ў лесе,
Між жорнаў на мак;
Малоціцца нешта,
Дрыгочыць таптак.

А бліскі сняжынак
Варожаць абшар,
Бы кветкі, шчакочуць
І вочы і твар.

1922 г.

|}