Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны.
Стаіць стромкі бор высокім шчытным тынам.
Жывіца-смала па зморшчынах сасны
Плыве ручайком — растопленым бруштынам.

Прайшоў тут сякач, з сякерай пагуляў,
Параніў на жарт красуню-баравіну; —
І сок, як алей, цячэ аж да камля.
На верас цячэ з-пад самай сэрцавіны.

І хмеліць смала гарачы яркі дзень,
І радасць бярэ, што пахне так жывіца.
І над галавой жаўронак спеў вядзе.
І блізка чуваць дзіцячы смех крыніцы.

1922 г.