Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

НЕ МЫ…

Не мы выпівакі
На гэтым на балі,
Не мы граем вальсы
На жудкіх цымбалах,
Не мы захацелі
Крывавай забавы, —
А дзікая зграя.
Аднекуль з вяршалін
Пачуўся шэпт-шолах,
Аднекуль заслепіў
Паганы дым-порах
Над краем.
Не мы вінаваты,
Што кроў пацякла.
Не мы вінаваты,
Што гібель прышла.
Не мы…

Вільня, 1914 г.