Скачуць-плачуць сухавеі.
Стогне поле. Рэчка млее,
Апаўночы ўсходзіць сонца —
То пажарышчы ў старонцы.
Стрэлы, смерці адгалоскі —
Бежанцы брыдуць па вёсках.
Плуг сталёвы з‘есць іржа,
А сялібу з‘есць пажар.
...........
Скачуць-плачуць сухавеі.
Па шнурах ваўкі завылі,
У самотнай сумнай далі
Шмат магіл параскідалі.
Ходзіць голад па дарогах,
Гоніць пугай гурт убогіх.
І канца вайне няма.
Цэлы свет — адна турма.
...........
Скачуць-плачуць сухавеі.
Хто зямельку пажалее?
Эх, вы людзі… эх, вы людзі…
|