Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

Плыве у нябыт.
Сяўба —
Сей
Нов быт.
Гады, вякі
Ідуць на злом.
На змену ім —
Вось новы дзень.
Ля кузні сход —
Як буралом.
Вясёлы дзень,
Увесь — прамень.

Куюць-куюць тут
Для грамад.
Даюць-даюць тут
Шмат прылад.
Бярэ малы.
Бярэ стары.
Бягуць бягом
На пустыры.
Гатова — ідзі!
Пайшлі! Ідуць.
Будуй!
Ты не
Марудзь!

Менск, 1918 г.

|}