ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
На руінах-папялішчах, На крывавых на ігрышчах Банкетуе пан. Кат гуляе ў нашым краі, І жыццё перарабляе У курган.
І няма ратаю рады. Ад ганебнай дзікай здрады Страціў волю ён. Не спявае — ціхім стаў ён, Толькі звоняць путы з сталі — Звон і стогн.
Гэй, ачніся, люд-саколе! Ты на панскім на раздоллі Запалі агні! Ты у пушчы збірай веча І свой гонар чалавечы Барані!
Менск 1920 г.