Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

ВОЛЯ

Трупы ляжалі, як горы.
Стогны плылі на прасторы.

Воўкам агнёвым пажары
Вылі на нашых абшарах.

Над папялішчамі смела
Воля на крыллях ляцела;

Горнай арліхаю славы
Ляцела яна над дубравай;

Волатам юным у зброях
Дух падымала у боях;

Коннікам ранняй зарою
Вабіла вока людское;

Бурай-віхорам над глебай
Спеў падымала да неба;

З хваль выплывала агніцай;
З неба свяціла зарніцай;