Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

Я — спадчына вякоў, сын даўніх пакаленняў,
Я — быстралётны цень тысячалетніх ценяў,
Я — хуткамігі блеск ранейшых мігаценняў;

Я — тку далей узор няскончаных тканінаў,
Я — непрыметна плынь стардаўных ручаінаў,
Я — кволая трава вячыстых лугавінаў.

Хачу я ўдаль зары да новых таямніцаў,
Хачу дастаць вады з няведамых крыніцаў,
Хачу дастаць агню з высокіх зараніцаў;

Хачу парваць ланцуг тысячалетняй сталі,
Хачу прабіць сцяну да новых, светлых даляў,
Хачу каб мерцвякі ў адвечным сне маўчалі.

1922 г.