Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

Я — кропля вялікага творчага мора,
Я — іскра квяцістага полымя зораў,
Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў.

А думы — вясны залатой агнявіцы,
А думы — зямлі жыватворчай крыніца,
А думы — лугоў аксамітных расіца.

Памру — не памрэ безупынная сіла,
Што думы пад неба да зорак насіла,
Што кіне вянок на нямую магілу.

1922 г.