Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

З вохаў начы вырастаюць капытныя грукі —
Коннік імчыцца стралою, на хвілю прыстаў,
Быццам знямелі ў трывозе сталёвыя рукі —
Выплыў з афінскіх паданняў забыты кентаўр.

Стрэл уначы нечаканы, бы свіст у паветры,
Гулкую ноч прадзіравіў, як ножніцы шоўк.
Водгук скаціўся трохкратны з вышыняў у нетры,
Бразнуў у шпіль кіпарыса, парваўся і змоўк.

Князь паваліўся адразу, ні крыку, ні стогну,
Быццам сарваўся з галіны кізілавы ліст.
Меткі стралок быў спакойны, скупы на патроны,
Трапіў у князева сэрца бывалы чэкіст.

Гагры, 15/II 1926 г.

|}