Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/231

Гэта старонка не была вычытаная

ПАЛАЎ ЗАХОД

Палаў заход на парусе далёкім,
Абліў віном абветраны граніт.
Пазалаціў зялёныя узгоркі,
Свяцілі пальмы, як агні.

І на начлег кудзельныя аблокі
На хрыбты гор, як буйвалы, брылі,
Бы кажаны, замігацелі змрокі,
Завандравалі па зямлі.

Патухлі два на горцы кіпарысы,
У мора ўпаў сінява-шызы цень.
І вечар плыў, як стада чаек з мыса,
І дзень з абрыва паляцеў.

Гагры, 11/III 1926 г.