Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

БРОДЗІЦЬ ВЕЦЕР…

Бродзіць вецер шумлівы, стоногі,
Белых зайцаў па моры пасе,
Заблудзіўся, шукае дарогу
У хвалістым, зыбучым аўсе.

Паказалася плямка здалёку —
Карабель адзінокі паўзе.
Ён крапінкай здаецца на-вока,
Ён загубіцца ў кволай слязе

Нібы дзіва, расце, вырастае
Сівым воблакам лёгкі дымок.
Шле у горы сваё прывітанне
Гутарлівы, вясёлы гудок.

То плыве сюды „Ленін“ з „Расіі“ —
У цяплынь прамяністай Апсны[1].
Над ім кружацца чайкі сівыя,
Так гасця аглядаюць яны.

Усміхнецца на хвілю краіна
Ў белым вэлюме родных снягоў.
„Ленін“ якар сталёвы тут кінуў
Ля абхазскіх глухіх берагоў.

Гагры, 1926 г.

  1. Апсны — Абхазія.