Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/247
Гэта старонка не была вычытаная
ЧЫРВОНА-ЧОРНАЯ ЖАЛОБА
I
Плыў мароз па струнах драцяных
ад слупа і да слупа,
іржавым водгуллем стагнаў
ад каменна-бетонных валатовак-скрынь вялікіх мест
да шурпатых саламяных стрэх
бабулек згорбленых —
вясковых хатак.
Ён на дарозе ўсюль сяваў па дрэвах
срэбны мох бялява-сівай шэрані.
І ноч паўзла, як вуж.
А па шкляных палях нябес
каціліся, звінелі
пругка-цвёрдыя брусніцы
буйных зор.
У світцы сцюжы шэрай
Беларусь Совецкая
штохвілю размаўляла
з роднаю сваёй сястрой —
з Масквою.
Гаварыць было так шмат аб чым:
з‘езд Советаў,
здароўе Ільіча.