Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/251

Гэта старонка не была вычытаная

Кампазітары з хаоса гукаў
гармонію знаходзяць для жалобных маршаў
на яго канчыну.
Маляры, скульптары шукаюць
сакрэты рысаў, фарбаў,
каб як-небудзь увекавечыць
для будучых сыноў зямлі
магутны воблік Леніна, —
усім цяпер вядомы.
Кіноленты планету нашу
поясам абкрылі —
адбіткам дзён жалобных.
Прамовы Леніна з грамафонных
тафляў яшчэ доўга будзе слухаць
Вызвалены люд.
А яго найлепшы твор,
найлепшы манумент —
CCCP.
Аб ім мастацтва —
адбітак толькі слабы,
толькі цень туманны.
Ён сам — з паэм паэма.
Не ў пергамінах,
Не ў фаліянтах,
Не ў маршах жалобных,
Не ў статуях,
Не ў фарбах, —
У жыцці.

V

Надыйдзе час,
і ленінізм абхопіць
агнёва-сонечным штандарам
СССР сусвету.
Мары тысячагоддзяў
аб светлай долі чалавецтва
спраўдзяцца ў жыцці.
Усціхне бура боек, спрэчак:
не будзе ані класаў, ані нацый,