Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

Удавіна за чупрыну
Пацягнула Янку-сына.
Тут — ці хоцькі ці не хоцькі —
Пастушок пайшоў у прочкі.
Вырываўся, плакаў, енчыў,
Па дарозе бедны кленчыў:
— О, пусці назад, матуля…
— Замаўчы, бо дам на дулі!

VI

Тры дні хлопчык прывязаны
Быў у хаце да тапчана;
Адвязаўся на чацверты,
І абшарпаны, абдзерты
Ён пабег назад вясёлы,
Падкасаўшы свае полы,
У фальварак па сцяжынцы,
Па зялёнай па лагчынцы.

Менск, 1921 г.

|}