Дзень і ноч тут вартуюць, бо…
Ёсць ад каго вартаваць.
Дзень і ноч блізка кружаць вакол
Рознастайныя зграі
Шпікоў,
І мармур, абсвістаны ветрам,
Абмыты дажджамі,
Вартуюць, як порах,
Бо… ёсць ад каго вартаваць.
Стаіць варта
Ад птушак гарэзных,
Гарэзных людзей,
Бо бываюць выпадкі:
Каменнямі вуха адбілі ушчэнт
Фабрыканту вяровачных гальштукаў.
Тут-жа ля каменных ног
Тоўстай Кацькі —
Аматаршы цесных штаноў
Лейб-гвардзейцаў —
Знаходзілі шмат
Залатых абаранкаў…
А раз…
Была ноч…
І спала Вілля на пасцелі
З пяску між абоймаў прысад.
І Вільня драмала, як тыгра,
Гатова да скоку-нападу.
На вуліцах цёмна.
Ні месяца яркай ліхтарні.
Ні зорак — мятлічак агнёвых.
І дрэвы шапталі у парках
Аб старых часах.
Жартаўлівыя людзі
Бідон валяр‘янкі
(Каты вельмі любяць)
Прынеслі да помніка Кацькі.
І мармур яе
Ад дробных хвасткоў гарнастая
Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/337
Гэта старонка не была вычытаная