Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/339

Гэта старонка не была вычытаная

І была там ідылія…
Слаўнае гульбішча…
Кошак, як зайцаў, стралялі…
І многа каго —
Падазроных ў справе катоў,
Больш дзесятка людзей —
У Лукішкі забралі.
Быў допыт у аптэках:
— Дзе?
— Хто і калі?
— І каму?
— Прыметы?
— Хто валяр‘янкі купляў?
Як асінавы ліст,
Дрыжэлі аптэкары.
Агенты царскай ахранкі
Аж некалькі месяцаў
Хлеб зараблялі па горла:
Лавілі, лавілі, лавілі…
Лукішкі глыталі нямала
„Няісціннарускіх“…
...........
А вось з Мураўёвым…
Прашу прабачэння, не з ім,
А з адным селянінам.
Прыехаў на рынак малюсенькі,
Дробненькі, жвавы адзін Янучок.
Не адзін з роднай жонкаю Мартай —
Таўстухай высокай,
Якая магла б на руках,
Як дзіцёнка, качаць мужанёчка
Свайго. Авечку прадалі яны,
Япрука. Шанцавала. І вось
Ў аднаго „землячка“
У „Заезным дварэ“ пакінулі
Людзі каня і пайшлі сабе
Горад агледзець. Скупыя былі
І любілі глядзець толькі тое,