Сум пануе вакол, страхаццё і жуда,
Плача каня ў кустах на балоце;
Адусюль на цябе паглядае брыда,
Млее сэрца, дрыжыць у самоце.
2. ШТО БЫЛО ДА СТВАРЭННЯ ПАЛЕССЯ
Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло,
Быццам неба было тут другое.
І Палескай зямлі тут зусім не было, —
Быў абшар вадзяністы затое.
Толькі рыбкі ў вадзе мігацеліся тут
І блішчэлі хвастамі на дзіва.
На жар-сонца глядзеў акунёў цэлы жмут,
Карагоды кружылі гулліва.
Сонца ўсходзіла з хваль на надводны абшар,
Бо пад коўдрай вады начавала.
Красавалі ў глыбі плоймы колераў, хмар.
Было сонечных косак нямала.
палескіх баек, вельмі палохала, нячыстую сілу і яна, чартаўшчына, старалася перашкодзіць яму гарэлкай. З боку гісторыі культуры варта адзначыць, што бадай да рэволюцыі ў Палессі захаваўся звычай першабытнага здабывання агню, як рытуал пры змаганні з паморкам.
Нямала палескіх баек насычаны соцыяльнымі матывамі. Яшчэ старыя баечнікі часта тлумачылі прычыну кепскага жыцця сялянскай беднаты панскім гнётам. У часы грамадзянскай вайны Палессе дало шмат партызан-рэволюцыянераў.
Трэба адзначыць, што і даўней самі баечнікі, у большасці старыя людзі, мала верылі ў свае байкі аб „нячыстай“ і „чыстай“ сіле. Яны проста любілі пафантазіраваць і пацешыць людзей на начлезе або ў хаце ў часы адпачынку.
Старое цёмнае Палессе, дзякуючы партыі і совецкай уладзе, пайшло ў нябыт. Цяпер яно стала краем калгасаў і соўгасаў з квітнеючай багата-ўраджайнай зямлёй на асушаных балотах, дзе торф дае электраэнергію вакольным фабрыкам і заводам.
Дзеці і ўнукі непісьменных паэтаў-баечнікаў становяцца высокаадукаванымі людзьмі, якія твораць пышную совецкую культуру ў галінах гаспадаркі, навукі і мастацтва.
Аўтар.