Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/399

Гэта старонка не была вычытаная

Нібы пальцам зачапіла
Струны гусляў з усёй сілы.
Струны войкнулі жывыя,
Загулі, як пчолы тыя,
Задрыжэлі, затрасліся:
— Гэй, Ярыла-друг, прачніся!
Ён прачнуўся. Што за з‘ява?
Ці то сон? Ці гэта ява?
Няма дзеўчынкі прыгожай —
Засталіся сляды ножак.
Рваў Ярыла кветкі-руты,
На сляды ён клаў у жмуты,
Каб адціскі пальцаў, пяткі,
Ножак беленькіх пячаткі
Звер і людзі не тапталі
Тут на роснай на крышталі.

|}