Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Грала, грэлася заранка.
Мэкала цялушка.
Пелі срэбныя вяснянкі
Над бярозкай птушкі.

Закружыла ў рэчцы кругі
Плойма шустрых плотак.
А туман вісеў над лугам,
Над каравым плотам.

Пасвятлела на паляне.
А на траўках — роскі.
Пахне раніца сняданнем
І дымком над вёскай.

Ля пагорку ў сонцаззянні
Нехта месіць гліну.
О, калі настане ранне
Для усёй краіны?

Пасадзец, 1911 г.