Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Вісіць серп залаты над спалоханым борам.
Жне вяршаліны хвой гэты серп залаты.
На нізінах туман, бы кудзельнае мора.
У тумане паніклі платы і кусты.

Каля млына вада „кап“ і „кап“ з чорнай скрыні.
Кропля кожная — стрэл а паўночнай цішы.
Чулы аір дрыжыць, як птушыныя крыллі.
Стаіць дуб-вартаўнік на расстай мяжы.

Пасадзец, 1911 г.