Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЯ СРЭБНАЙ ЗАТОКІ

Ля срэбнай затокі, ля рэчкі на лузе
Дубок прытаіўся і рос.
На ім салавейка спяваў свае песні,
І траўкі блішчэлі ад рос.

І слухалі кветкі, расліны малыя
Званочкі яго веснавыя.
А хмарка, як лебедзь, над лесам ляцела,
А зорка, як вока, мігцела.
Дзівіўся чарот залаты,
І плоткі глядзелі з вады.

Удзень тут хлапчына туліўся маленькі
І жаласна ў дудку свістаў.
І дзынкалі пчолкі, мятлічкі лясныя,
І ветрык на вуха шаптаў.

Тады ля барыны буяла сон-кветка
Пад сонечнай яснай паветкай.
Хмяліла чаромха на вольным абшары…
Дрыжэла і млела імшара.
Раса прылягла да зямлі,
І гутаркі хвоі вялі.