Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЗІМАК І АДЛІГА

Кінуўся з лесу зазімак,
Белы па дахах брыдзе;
Сыпле мукою на рынак,
Квохае у мутнай вадзе.
Вербы фарбуе сівізнай,
Вые ваўком між муроў;
Гойкае, кліча на трызну
Стромкіх слупоў — званароў.
Пробуе водгукі дротаў,
Быццам гуллівы гусляр;
Паліць між гмахаў з ахвотай
Снежны, пушысты пажар.
Плача адліга ў тумане,
Вільгаць збірае ў палёх:
„Вострыш, зазімак, зарана
Соткі марозлівых ног“.
„Плюхну на карак балотам,
Вочы гразёй заплюю.
Скончыш, зазімак, пад потам
Дзікае веча — гульню“.
„Бразну дажджом з сваёй сіты,
Лакам пакрыю дамы.
Будзеш, зазімак, пабіты
Аж да мяцельнай зімы“.

1914 г.