∗∗∗
На горне душы першы верш я каваў, Мне молатам гора служыла; Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў, І сэрца свой боль гаварыла…
На струнах душы першы верш я зайграў, Імчаліся рэхі далёка. Ратай пры іх шнур свой глыбей заарай, І слёзы туманілі вока…
Пасадзец, 1909 г.