Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Лепшымі ў зборніку зьяўляюцца яго „Песьні змаганьня“; яны прысьвечаны сучаснасьці, у іх выявілася захапленьне песьняра рэволюцыяй; яго радасьць перамогі ў цяперашнім і пэўнасьць у будычыні; бадзёры ўздым барацьбіта і жыцьцярады оптымізм рэволюцыянэра афарбавалі сабой „Песьні змаганьня“, — Цішка Гартны выступае тут як пясьняр Кастрычніка.

Далейшы і пры гэтым найбольш значны крок наперад у разьвіцьці мастацкай лірыкі поэты становіць сабою яго трэці зборнік „Урачыстасьць“ (Менск, 1925 г.).

У Цішкі Гартнага заўсёды зьяўляюцца характарнымі самыя назвы яго зборнікаў; яны трапна адзначаюць галоўны тэматычны кірунак таго ці іншага зборніка, падкрэсьліваючы яго асноўныя рысы і асаблівасьці.

„Песьні“ — гэта проста песьні бяз пэўнай тэматычнай устаноўкі ў цэлым. „Песьні працы і змаганьня“ — тут ужо самая назва выяўляе два тэматычныя колы, якія ахопліваюць сабой зьмест данага зборніка. Назва трэцяга зборніка таксама вельмі адпавядае яго агульнаму характару. Тут сапраўды выяўлена „ўрачыстасьць“ успрыманьне жыцьця, як чагосьці сьвяточна-пекнага, прыгожага ды адначасна ўзвышанага.

У зборніку дзьве часткі, органічна адна з аднай зьлітыя: „Урачыстасьць рэволюцыі“ і „Урачыстасьць жыцьця“. У першым разьдзеле знайшоў сабе вышэйшы выраз рэволюцыйны патос аўтара. Гэты патос яшчэ больш уздымаецца ў параўнаньні з папярэднім зборнікам, дасягаючы тут свайго кульмінацыйнага пункту, даходзячы часам да нейкага экстазу ў захапленьні сучаснасьцю. Пекнай зьяўляецца рэволюцыя ў сваім развоі:

Яна ідзе:
Ў зялёнай пышнай руні,
Ў развойным шумным веснаходзе,
На стрэчу царственнай свабодзе,
Ў абдымы сьветлае Комуны.

(„Яна ідзе“).

("Яна ідзе").

Руйнуецца стары сьвет, але ў гэтым руйнаваньні ёсьць свая прыгожасьць, як ёсьць яна ў бурнай навальніцы. Атмос-