Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ня хістайся, дуб зялёны,
Ад напору страшнай буры,
Ня хіні свае кароны
К зямлі нуднай, к зямлі хмурай.
Не глядзі пудлівым вокам
На уздымы дзікай сілы, —
А ваюй на кожным кроку
За жыцьцё ты да магілы.

Магілеў-Беларускі, 1910