Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Й будзе адбівацца
Куляй ды зубамі
Да астатняй хвілі,
Да апошніх сілаў.

Я хацеў-бы бачыць,
Як агонь адзначыць
Промінам чырвоным
Час вялікі скону
Гвалтаў і прыгону
Ў жыцьці чалавечым…

Я-б хацеў дажыці,
Каб гардліва выйсьці
Волі насустрэчу
Перад яе ўходам,
Жыць вавек з народам
У сьвяжыстай руні
Вечнае Комуні!..

Менск, 1920

|}