Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ў душы поэты: дзівы і чары прыроды клічуць яго не да супакою і цішы, — наадварот, яны:

Трывожаць душу, родзяць зовы
Ляцець-ляцець, зьнябыўшы жаль,
Шукаць красы вавекі новай,
Здымаць заслону з цёмных даль…
Ляцець і сэрцам гартавацца
І душу ўзмоцніваць ў агні,
Каб сілу мець вавек змагацца
За волю й шчасьце на зямлі…

Такім чынам, прырода абуджае ў песьняра імкненьне да напружанага жыцьця, такога-ж поўнагучнага і шырокага, як. поўнагучны і шырокі рытм космосу. У сфэры грамадзкай — мы бачылі — у поэты абуджаецца прагнасьць барацьбы, у сфэры асабовай этыкі ў яго ўзьнікае імкненьне да жыцьця, багатага зьместам. Зарука гэтага багацьця — імкненьне ва ўсё новыя і новыя далі; поэта ня любіць спыненьня, само слова „годзе“, — для яго нешта сібернае, бо там, дзе пануе гэта „годзе“, там холад застою, духоўнага акасьцяненьня, там холад магілы; поэта, наадварот, прагне

…быць там, дзе дрыжыць калыханьне жыцьця,
Дзе нябачны, а моцны развой яго ходзе.

У другім месцы ён кажа:

Душой шчасьлівы, палкі сэрцам,
Хачу я жыць, кіпуча жыць.

Гэтае кіпучае жыцьцё мысьліцца, як жыцьцё сугучнае з прыродай; у поэты зьяўляецца жаданьне „белым матылёчкам, лёгкім ды вяртлявым“ аблятаць зялёныя прасторы, калыхацца за адно з ветрыкам нячутным, крылатай птушкай насіцца „у моры праменнага сонца“ і г. д. У Цішкі Гартнага, такім чынам, мы знаходзім некаторы выраз косьмізму, гэтай асобнай настраёвасьці зьліцьця з сусьветам, якая была ўласьціва шмат якім пролетарскім поэтам сучаснасьці і выклікала адмоўную ацэнку з боку некаторых крытыкаў (Варонскі, Дубоўскі, Троцкі і інш.), але косьмізм Цішкі Гартнага далёкі ад містычнага парыву да