Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

БУДЗЬ ПЯРЭДНІМ

Непадатны,
Поўны гарту
Ў жыцьці з роду,
За свабоду
Ў бой упарты,
Ў бой астатні,
Незьвярэдна
Йдзі пярэднім.

Днёў шчасьлівых —
Выгляд з далі,
Ў палахлівых
Запускае
Сум нявер‘я
Й вотруч жалю…

Шырай дзьверы
Адчыні ім!
Xaй мipгaе
Сьветлам дзіўным
Ўзрок свабоды
Прад вачыма
Змардаваных
Завірухай,
Слабых духам,
Цяжкіх рухам…