Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная

II

Ў руках мазолістых сваіх
Трымай мацней Чырвоны Сьцяг!
Няхай ня томіць баявых
Ваяцкіх сэрцаў цёмны страх.
Пад шатай сьцяжных палацён
Няхай растуць рады палкоў
Ваяк, што йдуць на абарон
Краіны вольнай ад урагоў.
Няхай дае іх напіс кліч:
„Ўставай, хто ‘шчэ нядбайна сьпіць!
Адвечны вораг рабства біч
Ў руках прыгоньніцкіх дзяржыць.
За волю, землю, за спакой
Ў працоўнай вольнай старане —
У сьмертны бой, ў астатні бой,
Няхай адвага ўстаўшых пхне!“
Уперад, гэй! Упарцей шаг!
Пад гукі песьняў баявых!
Трымай мацней Чырвоны Сьцяг
Ў руках мазолістых сваіх!

Менск, 1921

|}